Родная мова – наша багацце. Я люблю беларускую мову, бо яна ўнікальная і лічыцца адной з самых прыгожых моў свету!
У Маладзечанскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» праводзяцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове і літаратуры. Да прыкладу, для навучэнцаў школ горада педагог сацыяльны арганізавала лінгвістычную дыстанцыйную гульню «Знаўцы роднай мовы».
Удзельнікі квэста
Валанцёры цэнтра наведалі Маладзечанскую санаторную школу-інтэрнат і правялі квэст «Магутнае слова, ты, роднае слова». Падчас гульні дзеці ўзгадалі творы беларускіх аўтараў, гісторыю помніка літары «Ў» у Полацку, радзіму нашага земляка Янкі Купалы. Веданне мовы спатрэбілася на станцыі «перакладчыкі». Вядучыя квэста Паўлік і Паўлінка навучылі дзяцей беларускай народнай гульні «Млын». У завяршэнні дзеці з цікавасцю паглядзелі анімацыйны фільм «Піліпка» нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», зняты па матывах беларускай народнай казкі «Піліпка-сынок».
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы члены клуба ЮНЕСКА «Планета» запусцілі эстафету з хэштэгам #словымовы. Правілы акцыі простыя і нагадваюць гульню ў гарады: удзельнік выкладвае сторыс са словам, тлумаць яго значэнне і прапануе іншым удзельнікам назваць словы на апошнюю літару. Эстафету падхапілі не толькі навучэнцы, але і жыхары горада Маладзечна.
Людзі павінны паважаць і любіць сваю мову, бо яна наша спадчына, якую мы будзем перадаваць з пакалення ў пакаленне. Я хачу параіць сваім аднагодкам больш чытаць на беларускай мове, бо праз чытанне мы папаўняем наш слоўнікавы запас і становімся здольнымі шырэй думаць.
Ксенія Несцяровіч.
Фота з архіва цэнтра творчасці "Маладзік".
コメント