top of page

Мова, сатканая з слоў прамяністых…

  • БЛОГ
  • 21 февр. 2022 г.
  • 1 мин. чтения

Обновлено: 24 февр. 2022 г.


Віншуем усіх беларусаў з Днём роднай мовы! Свята адзначаецца 21 лютага з 2000 года. Роднае слова – слова, якому ніколі не перастанеш радавацца і якім ніколі не стомішся захапляцца. Беларуская мова самая старажытная сярод славянскіх і другая па мілагучнасці пасля італьянскай згодна з даследаваннем ЮНЕСКА. Запрашаем вас саміх упэўніцца ў гэтым.


Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

(Уладзімір Дубоўка)


Я палюбіла з самога маленства

Неба пявучае, добрае,

Мову, сатканую з слоў прамяністых,

Сэрца народнае, шчодрае.

(Эдзі Агняцвет)


Наша мова – бярозавік весьні, Аксаміт жаўруковае песні, Шум гаёў, пушчы грознае голас, Акавітай успоены колас…

(Янка Золак)


Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

(Анатоль Грачанікаў)


Слова маё!

Я ў цябе не прашу

Ні славы, ні ўзнагароды.

Ціха і проста зайдзі ў душу

І застанься там…

Назаўсёды…

(Генадзь Бураўкін)


Роднай мовай натхнялася Марыя Андрэева.


2 Comments


tatrom03
Feb 24, 2022

👍👍👍🌞🌞🌞

Like

Nastia Ogurtsova
Nastia Ogurtsova
Feb 21, 2022

👏

Like

© 2019 - 2022  Электронный ресурс

bottom of page