top of page

Роднаму краю часцінку душы прысвячаю

БЛОГ

Напярэдадні 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна падвялі вынікі Адкрытага дыстанцыйнага конкурсу дзіцячай творчасці «Роднаму краю часцінку душы прысвячаю».

У конкурсе было прадстаўлена больш за 2000 дзіцячых работ у розных намінацыях. Як адзначаюць арганізатары мерапрыемства, яны не чакалі настолькі жывой цікавасці і актыўнага ўдзелу ад устаноў адукацыі і культуры з усёй рэспублікі.

Сярод удзельнікаў былі і навучэнцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”. Натхніўшыся вершамі Максіма Багдановіча, навучэнка “Школы журналістыкі” Яна Акімава напісала верш “Бацькаўшчына” і атрымала дыплом 3 ступені.


Што такое родны край?

Гэта месца, дзе жывём,

Месца гэта не шукай –

Гэта твой айчынны дом.

Гэта рэчка, лес і поле,

Гэта маці і сябры.

Не забуду я ніколі

Дом, дзе разам мы жылі.

Гэта гульні, святы, цацкі,

Гэта шчырасць, смех, любоў,

Гэта разам з таткам казкі,

Гэта крыкі пеўняў зноў.

Гэта месца, дзе заўсёды

Ты чаканы, любы госць.

Свая мілая радзіма

Ў сэрцы кожнага з нас ёсць.

Гэта дзед з бабуляй разам,

Што чакаюць цябе тут,

Гэта вецер, гэта кветкі,

Што растуць у тваім садку.

Гэта першае каханне,

Гэта гурт тваіх сяброў,

Гэта месца ўспамінаеш,

Дзе б ты ні быў зноў і зноў.

Там гісторыі і казкі

Родны ведае народ,

Гэта месца я кахаю,

Я жыву тут круглы год.

Для мяне мая радзіма –

Гэта любы родны дом.

Вёска Заскавічы, месца,

Дзе ўсе разам мы жывём!


Навучэнка гуртка “Тэатральныя гульні” Еўфрасіння Жураўская вельмі пранікнёна прачытала верш Ніла Гілевіча “Беларускія цымбалы” і была адзначаная дыпломам 3 ступені.


Юны журналіст Кацярына Сушко заняла 3 месца ў намінацыі «Мастацкая фатаграфія».


Аддзел інфармацыі.

Comentarios


bottom of page